Міністэрства па справах нацыянальнага аб'яднання Рэспублікі Карэя / РК / заявіла, што РК не стане мяняць прадстаўніка на міжурадавых перамовах паміж РК і КНДР, да цяперашняга моманту яны не абмяркоўвалі прапанову КНДР аб новых працоўных кантактах.
Чыноўнік у міністэрстве сказаў, што калі бакі дасягнуць агульнага меркавання па спісах удзельнікаў перамоў, прапанаваных раней, яны могуць быць пачаты ў любы час. Гэта значыць, што КНДР пагодзіцца з тым, што РК накіруе афіцыйную асобу на ўзроўні намесніка міністра як галоўнага прадстаўніка на перамовах, а дэлегацыю КНДР узначаліць сакратар сакратарыята Камітэта па мірным аб'яднанні радзімы КНДР.
Ён таксама адзначыў, што КНДР павінна актыўна рэагаваць на намаганні па рашэнні існуючых праблем шляхам міжурадавых перамоў.
КНДР сёння не адказала на званкі Паўднёвай Карэі па "гарачай лініі" ў Пханмунджоме.
Па плане бакі павінны правесці міжурадавыя перамовы сёння ў Сеуле, і ўчора абмяняліся спісамі іх удзельнікаў. - 0 -