Афіцыйны прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі ЗША пры Белым доме Кэйтлін Хэйдэн у апублікаванай заяве паведаміла, што ЗША жадаюць весці з КНДР "даверлівыя" перамовы, але КНДР павінна выконваць свае міжнародныя абавязацельствы.
К. Хэйдэн адзначыла, што амерыканскі бок заўсёды імкнецца да дыялогу з КНДР і адкрыў каналы для зносін. КНДР павінна выконваць свае абавязацельствы перад светам, уключаючы захаванне рэзалюцый СБ ААН, а таксама, у канчатковым выніку, рэалізаваць дэнуклеарызацыю.
К. Хэйдэн сказала: "Меркаванні адносна КНДР мы робім на падставе яе дзеянняў, а не словаў, і чакаем ад паўночнакарэйскага боку прыняцця адпаведных мер, пацверджання яе гатоўнасці выконваць свае абяцанні і абавязацельствы".
Высокапастаўлены чыноўнік ўрада ЗША паведаміў, што афіцыйныя асобы ЗША, Японіі і Рэспублікі Карэя 18-19 чэрвеня правядуць у Вашынгтоне трохбаковую сустрэчу, абмяркуюць прапанову КНДР аб перамовах.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта абароны КНДР раней прапанаваў ЗША правесці міжурадавыя перамовы на высокім узроўні, каб ліквідаваць напружанасць на Карэйскім паўвостраве, рэалізаваць мір і бяспеку ў рэгіёне. - 0 -