Кітайскі заселены глыбакаводны батыскаф "Цзяалун" сёння раніцай у 9:54 быў паспяхова дастаўлены ў зону апускання ў Паўднёва-Кітайскім моры і пачаў выкананне сваёй задачы ў рамках першай доследнай эксплуатацыі.
Як паведаміў намеснік кіраўніка аператыўнага штаба па першай доследнай эксплуатацыі батыскафа "Цзяалун" Ху Чжэнь, у гэты раз батыскаф прабудзе пад вадой 7 гадзін, з якіх чатыры будуць выкарыстаны для правядзення падводных работ. Батыскаф, як чакаецца, пагрузіцца на глыбіню больш за 1000 метраў.
Гэта ўжо 53-е па ліку апусканне батыскафа серыі "Цзяалун". Галоўныя задачы сённяшняга апускання ўключаюць верыфікацыю статусу батыскафа, выпрабаванне сістэм пазіцыянавання, а таксама адточванне у падводнікаў навыкаў арыентацыі на мясцовасці з няроўным дном, адзначыў Ху Чжэнь.
Падарожжа "Цзяалуна" пачалося 10 чэрвеня і як мяркуецца, будзе доўжыцца 113 дзён. Яно пройдзе ў тры этапы. На першым этапе плануецца правесці шэраг эксперыментаў з выкарыстаннем сістэм пазіцыянавання батыскафа і ажыццявіць шэраг глыбакаводных тэстаў у Паўднёва-Кітайскім моры. На другім этапе навукоўцы маюць намер правесці серыю біялагічных і геалагічных назіранняў, а таксама зрабіць глыбакаводныя фотаздымкі ў паўночна-ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Падчас трэцяга этапу плануецца правесці навукова-вымяральныя працы ў заходняй частцы Ціхага акіяна.
У чэрвені 2012 года "Цзяалун" устанавіў нацыянальны рэкорд, пагрузіўшыся ў раёне Марыянскай западзіны ў Ціхім Акіяне на глыбіню 7062 метра.