Кітайскі заселены глыбакаводны батыскаф "Цзяалун" сёння ў рамках доследнай эксплуатацыі ўпершыню пачаў апусканне з пасажырам на борце.
Першым яго пасажырам стаў прафесар Інстытута акіянаграфіі і геаноміі Універсітэта "Тунцзі" Чжоу Хуаян, які прыступае да назірання на марскім дне зоны халоднай крыніцы.
Апусканне пачалося раніцай у 09:37 у водах Паўднёва-Кітайскага мора. У 10:22 батыскаф ўжо пагрузіўся на глыбіню больш за 1300 метраў. Каля 16:00 ён будзе вернуты на судна.
Учора батыскаф "Цзяалун" выканаў першае апусканне ў рамках сваёй першай доследнай эксплуатацыі, пагрузіўшыся на глыбіню да 1509 метраў.
Падарожжа "Цзяалуна" для доследнай эксплуатацыі пачалося 10 чэрвеня і, як мяркуецца, будзе доўжыцца 113 дзён. Яно пройдзе ў тры этапы. На першым плануецца правесці шэраг эксперыментаў з выкарыстаннем сістэм пазіцыяніравання батыскафа і ажыццявіць шэраг глыбакаводных тэстаў у Паўднёва-Кітайскім моры. На другім этапе навукоўцы маюць намер правесці серыю біялагічных і геалагічных назіранняў, а таксама зрабіць глыбакаводныя фотаздымкі ў паўночна-ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Падчас трэцяга этапу плануецца правесці навукова-вымяральныя працы ў заходняй частцы Ціхага акіяна.
У чэрвені 2012 года "Цзяалун" устанавіў нацыянальны рэкорд, пагрузіўшыся ў раёне Марыянскай упадзіны ў Ціхім Акіяне на 7062 метра. -0 -