18 чэрвеня ў другой палове дня ў Паўночнай Ірландыі Вялікабрытаніі завяршыўся саміт "васьмёркі". Кіраўнікі васьмі краін дасягнулі кансенсусу па забеспячэнні справядлівага падаткаабкладання, павышэнні празрыстасці і развіцці адкрытага гандлю, і апублікавалі сумесную заяву.
У ёй шырока выкарыстоўваецца слова "неабходна", аднак не закрануты канкрэтныя метады рэформаў. Пытанні, вылучаныя на гэтым саміце, як мяркуецца, будуць і далей абмяркоўвацца сёлета на саміце "Групы 20".