Кітаю будзе складана дасягнуць мэт росту знешняга гандлю ў 2013 годзе
  2013-06-19 10:45:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю давядзецца пераадолець шмат цяжкасцяў, каб дасягнуць росту знешняга гандлю ў 8 працэнтаў у 2013 годзе, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Шэнь Даньян.

Рэзкае запаволенне росту знешняга гандлю, якое было адзначана ў траўні, адлюстроўвае сур'ёзны і складаны яго стан, адзначыў Шэнь Даньян на прэс-канферэнцыі.

Рост знешняга гандлю Кітая рэзка знізіўся ў траўні, часткова з-за рашэння ўрада па скарачэнні ўліванняў капіталу, замаскіраваных пад плату за тавары.

Паводле дадзеных мытні, экспарт вырас толькі на 1 прац. і склаў 182.77 млрлд. долараў, у той час як імпарт знізіўся на 0, 3 прац. да 162.34 млрд. долараў.

Умацаванне юаня і павольны знешні попыт негатыўна адбіліся на экспарце, адзначыў Шэнь Даньян, спасылаючыся на апытанне больш чым 1 тыс. кампаній, на якія прыходзіцца 8 працэнтаў агульнага экспарту Кітая.

Па словах Шэнь Даньяна, каля 73,4 прац. рэспандэнтаў абвінавачваюць рэзкае ўмацаванне юаня ў зніжэнні попыту на экспарт, у той час як 72,6 прац. апытаных назвалі слабы знешні попыт галоўнай прычынай зніжэння экспарту.

Адносна імпарту Шэнь Даньян адзначыў, што "мяккая сіла" ва ўнутранай эканоміцы і рэзкае зніжэнне прапановы тавараў на знешніх рынках абмежавалі рост імпарту.

"У цэлым, сітуацыя з ростам знешняга гандлю Кітая ў гэтым годзе будзе параўнальна напружанай", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040