Сі Цзіньпін: Кітай і В'етнам павінны ісці па шляху супрацоўніцтва
  2013-06-20 10:10:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў у Пекіне перамовы з прэзідэнтам В'етнама Чуонг Тан Сангам. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па ўсебаковым стратэгічным супрацоўніцтве і дасягнулі шырокага кансенсусу.

Сі Цзіньпін адзначыў, што гісторыя двухбаковых адносін, якія налічваюць больш за 60 гадоў, дала зразумець, што Кітай і В'етнам павінны няўхільна ісці па шляху сяброўскага супрацоўніцтва.

Чуонг Тан Санг сказаў, што на фоне зменлівай міжнароднай сітуацыі В'етнам гатовы ўзмацняць дружбу і ўсебаковае супрацоўніцтва з Кітаем, паглыбляць узаемадавер, правільна вырашаць спрэчкі і рознагалоссі, працягваць і развіваць традыцыйную дружбу.

Бакі прыйшлі да агульнага меркавання, што абедзве краіны павінны захоўваць абмены на высокім узроўні, паглыбляць стратэгічныя кантакты і своечасова абменьвацца меркаваннямі па важных пытаннях двухбаковых адносін. Кітай і В'етнам павінны ўзмацняць каардынацыю па стратэгіях эканамічнага развіцця і рэалізаваць План развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і В'етнамам на 2012-2016 гг.

Што тычыцца праблемы Паўднёва-Кітайскага мора, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што самае важнае на сённяшні дзень – абарона стабільнасці і супрацоўніцтва.

Пасля перамоў кіраўнікі абедзвюх дзяржаў прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040