Кітайская жанчына-касманаўт Ван Япін – адзін з трох членаў экіпажа пілатуемага карабля "Шэньчжоу-10" – пачала весці ўрок фізікі з арбітальнага модуля "Цяньгун-1" для кітайскіх школьнікаў.
Больш за 60 млн. вучняў і настаўнікаў па ўсёй краіне глядзяць па тэлевізары прамую трансляцыю.
Ван Япін расказвае ім аб руху ва ўмовах мікрагравітацыі, павярхоўным нацяжэнні вадкасці, дапамагае засвоіць паняцці вагі і масы, а таксама тлумачыць законы Ньютана. - Р -