Кітай спадзяецца, што адпаведныя бакі будуць супрацоўнічаць для садзейнічання аднаўленню шасцібаковых перамоў па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння на чарговай прэс-канферэнцыі.
Хуа Чуньін адзначыла, што адпаведныя бакі павінны падтрымліваць дыялог і кантакты, павышаць узаемадавер, паляпшаць адносіны і вырашаць праблемы шляхам дыялогу і кансультацый.
Хуа Чуньін падкрэсліла, што шасцібаковыя перамовы – эфектыўны механізм для абароны міру і стабільнасці на паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі, а таксама важная пляцоўка для паляпшэння ўзаемных адносін. Кітай гатовы прыкладаць намаганні дзеля ажыццяўлення бяспекі на паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі. - Р -