Новы прэм'ер-міністр Палестыны рыхтуецца сысці ў адстаўку
  2013-06-21 10:41:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Палестыны Рамі Хамдала праз 2 тыдні пасля прысягі плануе падаць старшыні Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуду Абасу прашэнне аб адстаўцы, паведаміла крыніца ў адміністрацыі прэм'ер-міністра.

Па яго словах, прычынай гэтага рашэння Р. Хамдала сталі "нападкі на яго ўладу" і ўмяшанне шэрагу партый, імёны якіх ён не ўдакладніў.

Р. Хамдала, акадэмік і прафесар прыкладной лінгвістыкі вядучага Універсітэта Заходняга берага ракі Ярдан, быў прыведзены да прысягі 6 чэрвеня, замяніўшы на гэтай пасадзе Саляма Фаяда, які сышоў у адстаўку ў сувязі з рознагалоссямі з рухам ФАТХ М. Абаса.

Да падачы прашэння аб адстаўцы М. Абасу прадстаўнік у яго адміністрацыі пацвердзіў чуткі аб намеры Р. Хамадалы сысці ў адстаўку, заявіўшы, што хутчэй за ўсё М. Абас не прыме яе.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040