Вялікая панда па мянушцы Хайцзы з Волунскага даследчага цэнтра па гадоўлі вялікіх панд у суботу нарадзіла двух дзіцянят.
Дзіцяня-самка, якое з'явілася на свет другім, важыць 79,2 грама. Супрацоўнікам цэнтра трэба будзе вызначыць пол першага дзіцяняці, бо маці-панда ўвесь час трымае яго ў абдымках. Стан здароўя "немаўлят" ацэньваецца як выдатны. - Р -