МЗС КНР: дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава адпавядае інтарэсам усіх бакоў
  2013-06-27 10:32:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што Кітай і Рэспубліка Карэя аднадушна лічаць, што аптымальнае ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава адпавядае інтарэсам усіх бакоў.

Хуа Чуньін паведаміла, што па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна прэзідэнт РК Пак Кын Хе 27-30 чэрвеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Кітай, падчас якога яна сустрэнецца са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам і старшынёй ПК УСНП Чжан Дэцзянам.

Хуа Чуньін адзначыла, што з пачатку бягучага года на Карэйскім паўвостраве захоўваецца напружанасць. Яна выказала спадзяванне, што ўсе бакі будуць падтрымліваць дыялог і кантакты, умацоўваць узаемадавер, паляпшаць адносіны, спрыяць далейшаму развіццю сітуацыі на Карэйскім паўвостраве ў бок паляпшэння.

Кітай працягне падтрымліваць цесныя кантакты з гэтай нагоды з усімі адпаведнымі бакамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040