Член Цэнтральнага ваеннага савета КНР, начальнік Генштаба Народна-вызваленчай арміі Кітая Фан Фэнхуэй, які знаходзіцца зараз з візітам у Расіі, сумесна з начальнікам Генштаба ВС РФ Валерыем Герасімавым ратыфікуе афіцыйныя дакументы, якія датычацца сумесных вучэнняў узброеных сіл Кітая і Расіі.
Кіраўнікі Генштабаў на сустрэчы з журналістамі паведамілі, што з 5 па 12 ліпеня ў заліве Пятра Вялікага ў Японскім моры адбудуцца сумесныя кітайска-расійскія ваенна-марскія вучэнні "Марское ўзаемадзеянне-2013". Апрача таго, на перыяд з 27 ліпеня па 15 жніўня запланавана правядзенне ў Чалябінску сумесных ваенных вучэнняў "Мірная місія-2013".
Як падкрэсліў Фан Фэнхуэй, правядзенне ўзброенымі сіламі Кітая і Расіі сумесных вучэнняў не накіравана супраць якога-небудзь трэцяга боку. Асноўныя мэты вучэнняў – паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы і трэніроўках, павышэнне эфектыўнасці каардынацыі сумесных ваенных аперацый і выяўленне ролі бакоў у справе захавання бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. - Р -