У аўторак праз сацыяльную сетку прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі абвясціў аб намеры выступіць у абарону паўнамоцтваў, ускладзеных на яго канстытуцыяй краіны, запатрабаваўшы ад войска адмены вылучанага ў адрас усіх палітычных фракцый краіны 48-гадзіннага ультыматуму.
М. Мурсі заявіў аб легальным характары сваіх службовых абавязкаў, якія абапіраюцца на канстытуцыю, дадаўшы, што не дапусціць таго, каб хто-небудзь пасягаў на выкананыя ім паўнамоцтвы і спрабаваў іх скасаваць. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад войска адмены 48-гадзіннага ультыматуму, заявіўшы пра тое, што якія-небудзь прадпісанні, што дыктуюцца як у самой краіне, так і за яе межамі, не могуць быць прынятыя пад увагу.
Праз некалькі хвілін найбуйнейшая апазіцыйная партыя Егіпта "Фронт нацыянальнага выратавання" выступіла з заявай, адзначыўшы, што М. Мурсі не імкнецца да кампрамісу, не прыслухоўваецца да голасу народа, не здольны вырашыць існуючыя паміж абодвума бакамі канфлікту супярэчнасці, што можа прывесці да далейшага ўзмацнення сутыкненняў.
Нагадаем, што міністр бароны Егіпта Абдэль Фатах Ас-Сісі выступіў у панядзелак з заявай, паведаміўшы пра тое, што ўзброеныя сілы краіны вылучаюць 48-гадзінны ультыматум - на працягу гэтага перыяду часу прыхільнікі і праціўнікі М. Мурсі павінны знайсці выхад з крызіснай сітуацыі . У выпадку, калі па заканчэнні гэтага тэрміну сітуацыя застанецца без зменаў, армія ажыццявіць ўласнае ўмяшанне, з тым, каб пад яе кантролем была складзена "дарожная карта" дзеля будучыні Егіпта. - 0 -