Ваеннае камандаванне Егіпта абвясціла аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў
  2013-07-04 10:56:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ўвечары міністр абароны Егіпта Абдэль Фатах Ас-Сісі выступіў з тэлезваротам, абвясціўшы аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў і часовым выкананні старшынёй Вярхоўнага канстытуцыйнага суда Егіпта прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Па словах міністра, падрыхтаваная ваенным камандаваннем "дарожная карта" будучага развіцця, галоўным чынам, тычыцца наступнага: прыпыняецца дзеянне існуючай канстытуцыі; у краіне будуць арганізаваны датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, да правядзення якіх старшыня Вярхоўнага канстытуцыйнага суда будзе часова выконваць прэзідэнцкія паўнамоцтвы, стварыўшы кааліцыйны ўрад і сфарміраваўшы спецыяльную камісію па абмеркаванні пытання ўнясення карэкціровак у нацыянальную канстытуцыю.

Як заявіў міністр абароны, перамовы паміж ваенным камандаваннем і прэзідэнтам завяршыліся безвынікова – выступленне Мухамеда Мурсі ў аўторак не адпавядала інтарэсам егіпецкага народа. А. Ас-Сісі падкрэсліў, што ваеннае камандаванне не будзе пасіўна заставацца ў баку ад патрабаванняў егіпецкага народа, пры гэтым дадаўшы, што ваеннае камандаванне ніколі не будзе займацца палітыкай. У канцы свайго тэлезвароту міністр звярнуўся да ўсіх егіпцянаў з заклікам адмовіцца ад гвалту і выказваць свае жаданні мірным шляхам.

1 ліпеня ваеннае камандаванне Егіпта ўсталявала 48-гадзінны тэрмін для ліквідацыі існуючых паміж прыхільнікамі і праціўнікамі М. Мурсі крызісных рознагалоссяў - у выпадку, калі па заканчэнні гэтага тэрміну выхад з сітуацыі так і не будзе знойдзены, войскі заявілі пра свой намер умяшацца, апублікаваць праект "дарожнай карты" і назіраць за мерамі па яе рэалізацыі.

У аўторак М. Мурсі звярнуўся да егіпцянаў з тэлезваротам, абвясціўшы аб сваім намеры выступіць з рашучай абаронай ускладзеных на яго Канстытуцыяй краіны паўнамоцтваў, не шкадуючы пры гэтым уласнага жыцця. У сераду ў другой палове дня на сайце сацыяльнай сеткі М. Мурсі апублікаваў заяву, у якой заклікаў да дасягнення нацыянальнага прымірэння з дапамогай фарміравання кааліцыйнага ўрада, падкрэсліўшы, што будзе адказваць на народныя патрабаванні ў адпаведнасці з уласнай "дарожнай картай", не пагадзіўшыся пакінуць прэзідэнцкі пост і правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, на што спадзяецца апазіцыя. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040