На чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР прыняты праект стварэння ў Шанхаі пілотнай зоны свабоднага гандлю, які прадугледжвае стварэнне эксперыментальнай зоны ў чатырох раёнах асаблівага мытнага кантролю Шанхая. Новая зона будзе выкарыстоўвацца як доследная пляцоўка для прасоўвання рэформ і павышэння ўзроўню развіцця эканомікі адкрытага тыпу.
На думку экспертаў, эксперыментальная зона свабоднага гандлю ў Шанхаі неабходна для таго, каб ісці ў нагу з найноўшымі тэндэнцыямі ў развіцці глабальнай эканомікі. Зона таксама дазваляе праводзіць больш актыўную палітыку адкрытасці знешняму свету.
Дзяржсавет КНР разлічвае, што вопыт свабоднага гандлю ў гэтай пілотнай зоне можна будзе капіраваць і распаўсюджваць. Урад Кітая таксама спадзяецца, што пілотная зона адыграе ўзорна-паказальную і стымулюючую ролю ў мадэрнізацыі кітайскай эканомікі. - Р -