Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Ківінам Радам.
Віншуючы К.Рада з перавыбраннем кіраўніком аўстралійскага ўрада, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Аўстралія, эканомікі якіх характарызуюцца вялікай узаемадапаўняльнасцю, маюць велізарны патэнцыял супрацоўніцтва. Бакі павінны на аснове ўмацавання супрацоўніцтва ў традыцыйных галінах актывізаваць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі, стварыць больш спрыяльныя ўмовы для ўзаемнага інвесціравання прадпрыемствамі дзвюх краін, пашырыць практычнае супрацоўніцтва ў будаўніцтве інфраструктуры, энергазберажэнні і ахове навакольнага асяроддзя.
Ён выказаў спадзяванне, што абедзве краіны як мага хутчэй дасягнуць высокаўзроўневага пагаднення аб свабодным гандлі.
К.Рад, са свайго боку, падкрэсліў важную ролю Кітая ў рэгіянальных і глабальных справах. Паводле яго слоў, Аўстралія спадзяецца на развіццё больш цесных адносін з Кітаем і больш хуткае падпісанне з Кітаем пагаднення аб свабодным гандлі. - Р -