Тайфун "Соўлік" стаў прычынай гібелі 3-х чалавек у правінцыі Гуандун, яшчэ 20 тыс. чалавек былі вымушаны эвакуіравацца.
Разам з тайфунам у ноч з 13 на 14 ліпеня ў Гуандун прыйшлі праліўныя дажджы. Дзве мясцовыя метэаралагічныя станцыі паведамілі, што да 16:00 сённяшняга дня на працягу 20 гадзін выпала звыш 250 мм ападкаў. Абвалілася 1076 дамоў у 80 пасёлках гэтай правінцыі. Дажджы таксама прывялі да перавышэння бяспечнага ўзроўню вады ў некаторых мясцовых рэках.
Тайфун «Соўлік» учора ў другой палове дня таксама абрынуўся на ўзбярэжжа суседняй правінцыі Фуцзянь; ён прынёс праліўныя дажджы і моцныя парывы ветру. - Р -