2. Травень 2025
Кітайскі спадарожнік зандзіравання "Чан'э-2" устанавіў новы рэкорд
  2013-07-15 16:28:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў 01:00 вышыня спадарожніка зандзіравання "Чан'э-2" над паверхняй Зямлі перавысіла 50 млн. км, што стала новым рэкордным паказчыкам для кітайскіх касмічных апаратаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці.

Стан касмічнага апарата застаецца здавальняючым. Паводле разлікаў спецыялістаў Пекінскага цэнтра кіравання палётамі, ""Чан'э-2", працягваючы свой палёт у глыбіні космасу, зможа пераступіць адзнаку ў 300 млн. км пройдзенага шляху.

"Чан'э-2" – другі кітайскі спадарожнік зандзіравання Месяца, запушчаны першага кастрычніка 2010 года. Ужо прайшло больш за два гады пасля заканчэння запланаванага тэрміну яго эксплуатацыі. Пакінуўшы калямесячную арбіту, спадарожнік 13 снежня мінулага года праляцеў ля астэроіда Таўтатыс. 5 студзеня бягучага года "Чан'э-2" перасягнуў адзнаку ў 10 млн. км пройдзенага шляху і затым бесперапынна абнаўляў рэкорды дасягнутых Кітаем касмічных вышынь.

Галоўны інжынер Пекінскага ЦКП Чжоу Цзяньлян паведаміў, што супрацоўнікі цэнтра па меры выдалення касмічнага апарата ад Зямлі не раз наладжвалі прыборы для сачэння і кантролю над спадарожнікам.

"Чан'э-2" – пакуль адзіны ў свеце касмічны апарат, які атрымаў поўны малюнак паверхні Месяца з прасторавым вырашэннем сем метраў, правёў зандзіраванне ў кропцы Лагранжа L2, гэта значыць, на адлегласці ў 1,5 млн. км ад Зямлі, і атрымаў здымкі паверхні астэроіда Таўтатыс з вырашэннем 10 метраў.

Як стала вядома, трэці кітайскі зонд "Чан'э-3" будзе запушчаны ў другім паўгоддзі бягучага года. У рамках праекта першы кітайскі месяцаход зробіць мяккую пасадку на паверхню Месяца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040