Узбярэжжа Жоўтага мора ў Кітаі апанавала багавінне. Вада ў раёне горада Ціндаа пакрылася слоем зялёных раслін. Гэты феномен адбываецца падчас так званага цвіцення гэтых арганізмаў. Мясцовыя ўлады і добраахвотнікі спрабуюць ачысціць тэрыторыю.
Нашэсце багавіння наносіць велізарны ўдар па турызме. У агульнай складанасці з чэрвеня з пляжаў вывезлі больш за 7,3 тысяч тон водарасцяў. - Р -