Сірыя асудзіла ЕС за рашэнне ўнесці рух "Хезбала" ў спіс тэрарыстычных арганізацый
  2013-07-24 16:00:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сірыя падвергла ЕС крытыцы за рашэнне еўрапейскага боку ўнесці рух "Хезбала" ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Сірыйскае інфармацыйнае агенцтва САНА, спаслаўшыся на заяву прадстаўніка МЗС краіны, паведаміла, што падобныя дзеянні ЕС прадпрымае ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЗША і Ізраіля, і падобны крок накіраваны на тое, каб нанесці ўдар па рухам супраціўлення Лівана і іншых арабскіх дзяржаў. Прадстаўнік таксама адзначыў, што "Хезбала" адыграў сваю актыўную ролю, спрыяючы ўмацаванню нацыянальнай згуртаванасці Лівана, і, на яго думку, менавіта таму арганізацыя стала аб'ектам удараў, што наўмысна наносяцца па ім шэрагам краін і арганізацый.

ЗША і Ізраіль даўно ўжо ўнеслі рух "Хезбала" ў спіс тэрарыстычных арганізацый і аказвалі на гэтай падставе ціск на ЕС. У траўні бягучага года Вялікабрытанія, паказаўшы на факт удзелу "Хезбала" ў сірыйскім канфлікце, запатрабавала ад ЕС уключыць рух у спіс тэрарыстычных арганізацый. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040