Лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэўся з намеснікам старшыні КНР Лі Юаньчаа, які прыбыў у КНДР з візітам і будзе ўдзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных 60-й гадавіне з дня заканчэння Карэйскай вайны.
Лі Юаньчаа адзначыў, што Кітай настойвае на дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, абараняе мір і стабільнасць у гэтым раёне. Кітай гатовы разам з адпаведнымі бакамі прасоўваць аднаўленне шасцібаковых перамоў і дабіцца міру на Карэйскім паўвостраве і працяглай бяспекі ў Паўночна-Усходняй Азіі.
Кім Чэн Ын сказаў, што КНДР прыкладае намаганні для развіцця эканомікі, паляпшэння жыцця народа. КНДР падтрымлівае намаганні Кітая па аднаўленні шасцібаковых перамоў і гатова разам з адпаведнымі бакамі абараняць мір і стабільнасць на Карэйскім паўвостраве. - Р -