У Ёкагаме прайшла цырымонія спуску на ваду карабля "Ідзумі".
На цырымоніі прысутнічалі намеснік прэм'ер-міністра Японіі Тара Аса, генеральны сакратар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Юрыка Каікэ і іншыя афіцыйныя асобы.
Водазмяшчэнне "Ідзумі" – 19,5 тыс. тон, даўжыня – 248 м, шырыня – 38 м; можа несці на борце 14 верталётаў, адначасова могуць узлятаць і садзіцца 5 верталётаў. На ўзбраенне судна паступіць у сакавіку 2015 года. "Ідзумі" таксама можа дастаўляць паліва для іншых ваенных караблёў.
У каментарыі японскага інфармацыйнага агенцтва "Кіёда Цусін", прысвечаным гэтай падзеі, гаворыцца, што з-за напружаных адносін на моры з суседнімі краінамі Міністэрства абароны атрымала ўказанне ўзмацніць абароназдольнасць паблізу астравоў. - Р -