31 чалавек загінуў у выніку тэракту, здзейсненага смяротнікам у Пакістане
  2013-08-09 09:55:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адміністрацыйным цэнтры правінцыі Белуджыстан на паўднёвым-захадзе Пакістана - г. Квета ў другой палове дня 8 жніўня тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу, у выніку загінуў як мінімум 31 чалавек, больш за 50 былі параненыя.

Паводле паведамленняў, трагедыя адбылася падчас цырымоніі пахавання афіцэра паліцыі, забітага раніцай невядомымі баевікамі.

Па словах відавочцаў, калі калона аўтамашын высокапастаўленых супрацоўнікаў паліцыі прыбыла на месца правядзення пахавальнага абраду, тэрарыст уварваўся ў натоўп і прывёў у дзеянне умацаваную на целе выбуховую прыладу, у выніку шмат паліцэйскіх загінулі на месцы.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі заявіў, што сярод ахвяраў тэракту - 25 паліцэйскіх і 6 мірных жыхароў, у тым ліку 5 высокапастаўленых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і некалькі дзяцей. Стан некаторых параненых ацэньваецца як крытычны, у сувязі з гэтым колькасць смерцяў можа ўзрасці.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за цяперашні тэракт.

Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф асудзіў зробленае і аддаў распараджэнне аказаць найлепшую медыцынскую дапамогу пацярпелым.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040