Часовае кіраўніцтва Егіпта прывяло да прысягі ўсіх губернатараў у краіне, акрамя двух, паведаміла афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва МЕНА.
18 правінцый атрымалі новых губернатараў, 6 губернатараў засталіся на сваіх пазіцыях, яшчэ адзін перамешчаны з правінцыі Эль-Бахр-эль-Ахмар у Александрыю. Губернатарам Каіра прызначаны Гала аль-Саід.
Дзяржаўнае тэлебачанне вяло трансляцыю цырымоніі прывядзення да прысягі, падчас якой 25 губернатараў і 9 віцэ-губернатараў прынеслі прысягу перад выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны Адлі Мансурам. - Р -