Чэнь Дэмін сустрэўся з дэлегацыяй высокапастаўленых прадстаўнікоў тайваньскіх СМІ
  2013-08-14 10:42:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік Асацыяцыі за развіццё сувязяў паміж двума берагамі Тайваньскага праліва Чэнь Дэмін сустрэўся са старшынёй праўлення Фонду абменаў праз Тайваньскі праліў / ФАТП, Тайбэй / Лін Чжунсэнем і дэлегацыяй высокапастаўленых прадстаўнікоў тайваньскіх СМІ, якую ён узначальвае.

Чэнь Дэмін выказаў спадзяванне, што СМІ двух берагоў Тайваньскага праліва будуць умацоўваць кантакты і супрацоўніцтва, выяўляць сацыяльную ролю СМІ ў мэтах садзейнічання мірнаму развіццю сувязяў паміж двума берагамі.

Чэнь Дэмін адзначыў, што Пагадненне аб гандлі паслугамі паміж двума берагамі з'яўляецца ўзаемавыгадным. Яно зможа цесна аб'яднаць якасную сэрвісную індустрыю Тайваня з шырокім кітайскім рынкам, садзейнічаць сумеснаму росквіту і развіццю эканомікі дзвюх берагоў Тайваньскага праліва. Ён выказаў спадзяванне на тое, што Пагадненне ў больш хуткім часе ўступіць у сілу і прынясе практычную карысць жыхарам двух берагоў.

Дэлегацыя высокапастаўленых прадстаўнікоў тайваньскіх СМІ ў складзе 25 чалавек прыбыла ў Пекін 13 жніўня. За 6 дзён знаходжання на кантыненце яна таксама наведае правінцыю Ляанін і шэраг іншых месцаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040