Пасольства Вялікабрытаніі ў Емене аднавіла сваю работу. Пасол Вялікабрытаніі Джэйн Марыёт паведаміла, што з 2011 года пасля пачатку беспарадкаў у краіне, сітуацыя з бяспекай у Емене, тэрарызм і пагроза выкраданняў стварылі небяспечную сітуацыю для брытанскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.
Адміністрацыя ЗША 2 жніўня распаўсюдзіла папярэджанне для ўсіх амерыканскіх грамадзян, якія выязджаюць за межы краіны, і закрыла свае дыппрадстаўніцтвы ў шэрагу краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, заклікаўшы амерыканцаў пакінуць Емен. Пасля гэтага Вялікабрытанія, Францыя і Германія, а таксама саюзнік ЗША на Блізкім Усходзе – Саудаўская Аравія, таксама спынілі работу сваіх пасольстваў і консульстваў у Емене. - Р -