Егіпет пераглядае сваю пазіцыю ў дачыненні да міжнароднай дапамогі – МЗС
  2013-08-19 10:58:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Егіпет пераглядае сваю пазіцыю ў дачыненні да міжнароднай дапамогі. Гэта звязана з рэзкім асуджэннем на міжнародным узроўні бягучай сітуацыі ў Егіпце, а таксама аказаннем ціску з боку міжнароднай супольнасці. З такой заявай на прэс-канферэнцыі выступіў міністр замежных спраў Егіпта Набіль Фахмі.

Егіпет выказвае ўдзячнасць міжнароднай супольнасці за дапамогу і садзейнічанне, але ў будучыні знешнепалітычнае ведамства краіны па даручэнні часовага ўрада будзе ацэньваць міжнародную дапамогу ў плане выгоднасці яе прыняцця, адзначыў кіраўнік МЗС.

Н.Фахмі падкрэсліў, што часовы ўрад прытрымліваецца адкрытай пазіцыі ў дачыненні да намаганняў міжнароднай супольнасці па вырашэнні праблем, з якімі зараз сутыкаецца краіна, і запрашае міжнародную супольнасць выступаць са сваімі канструктыўнымі прапановамі. У той жа час, Егіпет – суверэнная дзяржава, і пытанні нацыянальнай бяспекі – унутраная справа краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040