У нядзелю адбылася сустрэча караля Іарданіі Абдалы II і спецыяльнага прадстаўніка ЗША на Блізкім Усходзе Марціна Індыка. Бакі абмяняліся меркаваннямі пра апошнія падзеі ў рамках палестына-ізраільскіх мірных перамоў.
Як гаворыцца ў заяве каралеўскай канцылярыі Іарданіі, на сустрэчы Абдала II заявіў, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ўнёс уклад у аднаўленне палестына-ізраільскіх мірных перамоў, дасягнуўшы ў гэтым напрамку істотнага прагрэсу.
Кароль Іарданіі падкрэсліў, што каралеўства працягне аказваць падтрымку намаганням, накіраваным на вырашэнне пытанняў, якія тычацца канчатковага зацвярджэння статусу Палестыны і стварэння незалежнай палестынскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме.
М.Індык, у сваю чаргу, адзначыў, што ЗША ўхваляюць пастаянныя намаганні, якія Абдала II прыкладае для падтрымання міру, бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. - Р -