Лі Кэцян: бесперапыннае павышэнне дабрабыту насельніцтва і садзейнічанне сацыяльнай справядлівасці – найважнейшыя задачы ўрада
  2013-08-20 15:16:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у горадзе Ланьчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), правёў працоўную нараду па пытаннях развіцця заходніх раёнаў краіны і ліквідацыі беднасці.

На нарадзе прысутныя кіраўнікі заходніх кітайскіх правінцый азнаёмілі Лі Кэцяна з мясцовай эканамічнай сітуацыяй і выказалі заўвагі і прапановы па праблемах эканомікі і развіцця заходніх раёнаў.

Лі Кэцян адзначыў, што забеспячэнне ўстойлівага развіцця эканомікі, бесперапыннае павышэнне дабрабыту кітайскага народа і гарантаванне сацыяльнай справядлівасці – найважнейшыя задачы і напрамкі работы ўрада.

Лі Кэцян таксама звярнуў увагу, што кітайская эканоміка ўжо ўступіла ў новы перыяд свайго развіцця, і зараз неабходна працаваць над павышэннем якасці, эфектыўнасці і ўстойлівасці эканамічнага росту. Развіццё эканомікі павінна быць цесна звязана з павышэннем дабрабыту народа, прыносячы рэальную карысць грамадзянам Кітая, заўважыў кітайскі прэм'ер. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040