Будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі не пачнецца да таго часу, пакуль Літва і іншыя дзяржавы на дадуць на гэта згоду. І хоць на тэрыторыі будучай станцыі ўжо вядуцца падрыхтоўчыя работы, прэм'ер-міністр Літвы А.Буткявічус сцвярджае, што гэта імітацыя будаўніцтва.
Больш за ўсё сумневаў выклікаюць пытанні бяспекі, падкрэсліў А.Буткявічус. "Мы назіраем за гэтымі працэсамі і лічым, што бяспека электрастанцыі павінна быць гарантаваная, а сёння гэта пытанне выклікае вялікую заклапочанасць. Будзем накіроўваць людзей, каб назіраць за гэтым працэсам. Звернемся таксама ў міжнародныя арганізацыі".
Прэм'ер сказаў, што беларускі бок яшчэ не прадставіў даныя аб уздзеянні будучай АЭС на навакольнае асяроддзе. Ён падкрэсліў, што суседняя дзяржава абавязана выконваць міжнародныя дамовы. - Р -