Урада КНР распрацаваў план па барацьбе з паводкамі
  2013-08-21 15:24:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян склікаў відэа-нараду, на якой ён заслухаў даклады аб сітуацыі ў Паўночна-Усходнім і Паўднёвым Кітаі. На нарадзе таксама быў распрацаваны план далейшай ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Лі Кэцян адзначыў, што паводкі ў басейнах рэк Хэйлунцзян і Сунхуацзян працягваюцца. 12-ы па ліку ў бягучым годзе трапічны шторм набліжаецца да паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая. Сітуацыя ў раёнах стыхійных бедстваў па-ранейшаму застаецца складанай.

Кіраўнік урада заклікаў падтрымліваць бяспеку насельніцтва, выкарыстоўваць эфектыўныя і абгрунтаваныя метады па ліквідацыі наступстваў стыхій, узмацніць каардынацыю працы ўсіх задзейнічаных органаў, належным чынам уладкаваць пацярпелых жыхароў і як мага хутчэй пачаць аднаўленчыя работы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040