Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння спецрэйсам адбыў з Пекіна ў турнэ па Цэнтральнай Азіі, таксама ён возьме ўдзел у двух самітах.
Плануецца, што Сі Цзіньпін нанясе дзяржаўны візіт у Туркменістан, прыме ўдзел у 8-м саміце "Групы дваццаці", які пройдзе ў расійскім горадзе Санкт-Пецярбургу, нанясе дзяржаўныя візіты ў Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан, і прыме ўдзел у 13-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у сталіцы Кыргызстана Бішкеку.
Паездка старшыні КНР здзяйсняецца па запрашэнні прэзідэнтаў Туркменістана, РФ, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана. -0 -