ЕС не прымае ваеннага вырашэння сірыйскага крызісу
  2013-09-06 10:38:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Еўрапейскага Савета Херман ван Рампей заявіў на прэс - канферэнцыі ў Санкт -Пецярбургу 5 верасня, што ЕС не прымае ваеннага вырашэння сірыйскага крызісу і выступае за больш хуткую публікацыю вынікаў праверкі наяўнасці хімічнай зброі ў Сірыі.

Ван Рампей сказаў , што сірыйскі крызіс павінен вырашацца пад эгідай ААН. " Ваеннага рашэння не існуе , толькі палітычныя сродкі". Ён таксама заявіў , што ЕС спадзяецца на больш хуткае апублікаванне вынікаў праверкі наяўнасці хімічнай зброі ў Сірыі.

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу сказаў на той жа прэс -канферэнцыі , што сітуацыя ў Сірыі - самы сур'ёзны зараз гуманітарны крызіс, Еўрапейская камісія выдзеліла 1,3 млрд. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі ў сірыйскім канфлікце . Савет Еўропы лічыць , што сусветная супольнасць павінна працягваць шукаць кампраміс у рэагаванні на нядаўнія падзеі ў Сірыі і сумесна прыкладаць намаганні для палітычнага вырашэння сірыйскага канфлікту.

Спецыяльны прадстаўнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў па Сірыі Лахдар Брахімі прыбудзе ў Санкт-Пецярбург. Мэта яго візіту - ажыццяўленне пасрэдніцтва вакол Сірыі , таксама ён будзе настойваць на тым , каб Расія і ЗША ўнеслі прапанову аб арганізацыі міжнароднай канферэнцыі па сірыйскім пытанні.

30 жніўня амерыканскі ўрад апублікаваў даклад , згодна з якім сірыйская армія на працягу мінулага года неаднаразова выкарыстоўвала хімічную зброю. Адміністрацыя Барака Абамы лічыць гэта падставай для звароту да Кангрэсу для атрымання паўнамоцтваў на ваеннае ўмяшанне ў Сірыі. Сірыйскі бок не прызнае гэтага , сцвярджаючы , што напад з хімічнай зброяй арганізавала апазіцыя. Зараз група інспектараў ААН ужо завяршыла праверку наяўнасці хімічнай зброі ў Сірыі, але яе вынікі яшчэ не апублікаваны. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040