Лю Юньшань сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам
  2013-09-06 11:02:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і Сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшань ў чацвер у Мінску сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Лю Юньшань сказаў , што Беларусь з'яўляецца добрым сябрам і надзейным партнёрам Кітая ў СНД і Усходняй Еўропе. Нядаўна кіраўнікі дзвюх краін паспяхова правялі двухбаковую сустрэчу, сумесна абвясціўшы аб усталяванні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Кітайскі палітык адзначыў , што яго візіт будзе садзейнічаць сумеснай рэалізацыі КНР і Беларуссю важных кансенсусаў, дасягнутых лідарамі дзвюх краін , умацаванню кітайска -беларускай дружбы і супрацоўніцтва. Лю Юньшань прапанаваў і надалей нарошчваць кантакты на высокім узроўні, узмацняць палітычны ўзаемадавер , прасоўваць практычнае супрацоўніцтва, мацаваць матэрыяльную аснову міждзяржаўных сувязяў , актыўна прасоўваць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы , садзейнічаць узаемаразуменню і дружбе народаў дзвюх краін.

Лю Юньшань падзякаваў Беларусі за пастаянную падтрымку ў пытаннях , якія тычацца карэнных інтарэсаў Кітая , высока ацаніў поспехі, дасягнутыя Беларуссю ў сваім развіцці , падкрэсліў , што Кітай працягне падтрымліваць намаганні Беларусі па захаванні дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту.

А. Лукашэнка, у сваю чаргу , адзначыў , што ён асабіста і беларускі ўрад высока цэняць адносіны з Кітаем. У апошнія гады беларуска -кітайскія сувязі ўсебакова развіваліся , абмены і супрацоўніцтва ў палітычнай , эканамічнай і культурнай сферах бесперапынна пашыраліся , у практычным супрацоўніцтве падчас рэалізацыі сумесных буйнамаштабных праектаў дзвюх краін таксама быў дасягнуты станоўчы прагрэс. Усё гэта прынесла Беларусі і Кітаю ўзаемную выгаду і агульны выйгрыш. А. Лукашэнка адзначыў , што нядаўна ён правёў паспяховыя перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, лідары дзвюх краін сумесна выпрацавалі план будучага развіцця міждзяржаўных адносін , які ўжо старанна ажыццяўляюць адпаведныя ведамствы дзвюх краін. Беларусь абавязкова прыкладзе максімальныя намаганні для прадастаўлення Кітаю разнастайных гарантый. У цяперашні час Кітай адыгрывае ўсё больш важную ролю на міжнароднай арэне , што Беларусь шчыра вітае. А. Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым , што Кітай павялічыць свой уклад у мір і развіццё ўсёй планеты . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040