Ля картэжа міністра ўнутраных спраў Егіпта Мухамеда Ібрагіма ў каірскім раёне Насер выбухнуў замініраваны аўтамабіль, 19 чалавек атрымалі раненні.
Картэж накіроўваўся ад дома М.Ібрагіма да будынка МУС. Выбухная прылада прыведзена ў дзеянне з дапамогай пульта кіравання, у выніку 10 паліцэйскіх і 9 выпадковых прахожых атрымалі раненні. Міністр не пацярпеў.
Праз некалькі гадзін пасля выбуху М.Ібрагім распаўсюдзіў заяву, у якой назваў гэты напад "пачаткам хвалі тэрарызму", падкрэсліўшы, што "барацьба МУС з тэрарызмам ніколі не спыніцца". - Р -