Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць павышэння якасці адукацыі ў менш развітых раёнах краіны падчас сустрэчы з настаўнікамі ў горадзе Далянь (правінцыя Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай) напярэдадні Дня настаўніка, які адзначаецца 10 верасня.
Лі Кэцян наведаў сярэднюю школу нумар 20, якая з'яўляецца піянерам ў прыёме навучэнцаў з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Навучальныя ўстановы ў квітнеючых гарадах Кітая прымаюць сіньцзянскіх навучэнцаў з мэтай прадастаўляць ім лепшыя магчымасці і ўмовы навучання.
Лі Кэцян лічыць роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі ключом да скарачэння адрозненняў паміж сельскімі і гарадскімі раёнамі, паміж рознымі рэгіёнамі краіны.
Настаўнікі – самыя каштоўныя адукацыйныя рэсурсы, адзначыў Лі Кэцян, дадаўшы, што забеспячэнне роўных магчымасцяў у атрыманні адукацыі залежыць ад павелічэння колькасці настаўнікаў, якія працуюць у менш развітых раёнах краіны. - Р -