Для таго, каб на вырашэнне праблемы сірыйскай хімічнай зброі дыпламатычнымі метадамі было адведзена больш часу, прэзідэнт ЗША Барак Абама запатрабаваў ад Кангрэса краіны перанесці дату правядзення галасавання аб нанясенні ваенных удараў па Сірыі. Пра гэта паведамілі амерыканскія СМІ.
Падобная заява зроблена Б.Абамам падчас сустрэчы з сенатарамі – членамі Дэмакратычнай партыі. - Р -