МЗС Беларусі заяўляе аб падтрымцы любых міжнародных намаганняў, якія могуць прадухіліць развязванне чарговага канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства краіны.
"Выказваем спадзяванне, што прыняцце расійскіх прапаноў сірыйскім кіраўніцтвам дазволіць ЗША адмовіцца ад якой-небудзь несанкцыянаванай ААН ваеннай інтэрвенцыі і пазбегнуць новых ахвяр сярод сірыйскіх грамадзян", – падкрэслівае МЗС Беларусі.
"Рэспубліка Беларусь пераканана, што ўнутраны канфлікт у Сірыі можа быць вырашаны толькі шляхам перамоў, і заклікае ААН і ўсе зацікаўленыя дзяржавы спрыяць мірнаму ўрэгуляванню без прымянення ваеннай сілы", – заяўляе МЗС Беларусі. - Р -