Прэзідэнт Сірыі Башар Асад заявіў, што ён пагадзіўся перадаць пад міжнародны кантроль хімічную зброю "ў адказ на ініцыятыву Расіі і зусім не з-за страху перад пагрозамі з боку ЗША". Пра гэта паведаміла Сірыйскае інфармацыйнае агенцтва САНА.
"Любая вайна супраць Сірыі будзе разбуральнай для ўсяго рэгіёна і прывядзе да цэлага шэрагу праблем і нестабільнасці на некалькі дзесяцігоддзяў", – адзначыў Б.Асад падчас інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу "Расія-24", якое ён даў праз некалькі дзён пасля таго, як яго адміністрацыя прыняла прапанову Расіі перадаць пад міжнародны кантроль хімічную зброю, каб пазбегнуць ваеннага ўдару з боку ЗША.
Адносна расійскай ініцыятывы Б.Асад сказаў, што выкананне гэтага плана, у першую чаргу, залежыць ад жадання ЗША спыніць сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Сірыі. - Р -