Праваахоўныя органы ЗША шукаюць у "вашынгтонскага стрэлка" матывы здзяйснення злачынства
  2013-09-18 10:11:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праваахоўныя органы ЗША, пацвердзіўшы на бягучым этапе следства, што да стральбы на аб'екце ВМС ЗША "Нэйві-Ярд" у Вашынгтоне меў дачыненне адзін чалавек, маюць намер з сённяшняга дня сканцэнтраваць увагу на матывах, якія заахвоцілі падазраванага па справе 34-гадовага Аарона Алексіса здзейсніць гэта злачынства. У мэтах высвятлення прычын трагічных падзей ФБР ужо звярнулася да грамадскасці з просьбай аб прадастаўленні любой інфармацыі па інцыдэнце.

А.Алексіс служыў у рэзерве ВМС ЗША з 2007 па 2011 гады, але быў звольнены за парушэнне дысцыпліны. У далейшым ён працаваў у адной з кампаній-падрадчыкаў Hewlett Packard і прадастаўляў тэхнічныя паслугі розным урадавых структурам.

Па паведамленнях амерыканскіх СМІ, А.Алексіс двойчы падвяргаўся арышту за валоданне зброяй. Паводле прадстаўленай членамі яго сям'і і Міністэрствам па справах ветэранаў ЗША інфармацыі, падазраваны пакутаваў на посттраўматычнае стрэсавае расстройства і праходзіў лячэнне ў сувязі з паранояй і парушэннем сну. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040