Іран пацвердзіў абмен лістамі Х. Раўхані і Б. Абамы
  2013-09-18 16:00:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Марзіех Афхам пацвердзіла, што прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані і прэзідэнт ЗША Барак Абама 17 верасня абмяняліся лістамі .

Як паведаміла на чарговым брыфінгу М. Афхам , "лісты былі перададзены па дыпламатычных каналах". Б. Абама павіншаваў Х. Раўхані з абраннем на пасаду прэзідэнта, у адказ прэзідэнт Ірана выказаў падзяку, бакі таксама выказалі свае погляды па шэрагу пытанняў" , - паведаміла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Ірана.

Б. Абама 15 верасня ў інтэрв'ю радыётэлевізійнай кампаніі Эй- Бі -Сі адзначыў , што пасля ўступлення Х. Раўхані на пасаду прэзідэнта, яны абмяняліся лістамі . Б. Абама адзначыў , што іранскі бок павінен разумець , што для ЗША іранская ядзерная праблема куды важней, чым хімічная зброя Сірыі. Больш за тое , Іран , у выпадку валодання ядзернай зброяй , будзе прадстаўляць пагрозу карэнным інтарэсам Ізраіля і ЗША. ЗША не нанеслі ўдар па Сірыі , аднак Ірану не варта лічыць , што ЗША не пачнуць ваенную аперацыю супраць яго , падкрэсліў Б. Абама .

Х. Раўхані 4 жніўня афіцыйна прыступіў да прэзідэнцкіх паўнамоцтваў , стаўшы 11- м прэзідэнтам Ірана. У свой час Х. Раўхані ўзначальваў іранскую дэлегацыю на ядзерных перамовах , ён прытрымліваецца параўнальна ўмеранай палітыкі , а таксама гатовы зняць напружанасць у адносінах з Захадам. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040