Адкрылася 68-я сесія ГА ААН
  2013-09-18 16:05:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас пасяджэння Пан Гі Мун выступіў з прамовай, адзначыўшы, што ААН прыкладае намаганні, каб Мэты развіцця тысячагоддзя былі выкананы як мага хутчэй. Пастаўленыя мэты будуць паспяхова рэалізоўвацца пры сумесным удзеле гандлёва-прамысловых колаў, няўрадавых і дабрачынных арганізацый. У сваю чаргу, міжнародная супольнасць актывізуе ўласныя намаганні па падрыхтоўцы праграмы развіцця на перыяд пасля 2015 года, надаўшы ўвагу шэрагу задач па падтрыманні ўстойлівага развіцця, каб цяжкасці новай эпохі былі паспяхова пераадолены, а ідэі , якія тычацца развіцця нашай планеты, увасоблены ў жыццё.

Кіраўнік арганізацыі паведаміў пра планы склікаць форум на вышэйшым узроўні, падчас якога будуць абмяркоўвацца праблемы кліматычных зменаў, не паведаміўшы, тым не менш, дакладнай даты правядзення дадзенага мерапрыемства. На пасяджэнні ГА ААН Пан Гі Мун таксама агучыў даклад інспектараў ААН аб выніках расследавання факту прымянення 21 жніўня ў прыгарадзе Дамаска хімічнай зброі. - Р -


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040