23 верасня споўнілася роўна 70 гадоў з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свае віншаванні суайчыннікам накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
23 верасні 1943 г. байцы 74-й дывізіі фарсіравалі Днепр і з ходу вызвалілі Камарын - гарадскі пасёлак Гомельскай вобласці. Франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу заклалі падмурак, на якім вырасла і расквітнела незалежная беларуская дзяржава.
Віншуючы беларусаў з 70-годдзем пачатку вызвалення краіны ад фашыстаў, А. Лукашэнка адзначыў: "Наш святы абавязак - цвёрда стаяць на варце гэтых заваёў, перад тварам любых пагроз і выклікаў часу праяўляць згуртаванасць і адзінства і ні пры якіх умовах не дапусціць страты незалежнасці Айчыны. Толькі так мы зможам захаваць і перадаць нашчадкам найвялікшы гістарычны здабытак - суверэнную Беларусь ". - 0 -