На саміце АДКБ абмеркавалі пытанні аб рэгіянальнай бяспецы і сірыйскім крызісе
  2013-09-24 16:47:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сёння на саміце АДКБ, які праходзіць у Сочы, сказаў, што АДКБ будзе дзейнічаць на апярэджанне ў пытанні процідзеяння пагрозам з Афганістана, у тым ліку, умацоўваць таджыкска-афганскую граніцу, асабліва пасля вываду арміі міжнароднай кааліцыі з Афганістана ў 2014 годзе. Паводле яго слоў, гэта будзе адным з прыярытэтаў распачатага старшынства Расіі ў АДКБ.

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон на пасяджэнні адзначыў, што сітуацыя, якая склалася на тэрыторыі Афганістана, выклікае "ўсё большую занепакоенасць". Паводле яго слоў, характар і тэндэнцыя развіцця становішча на таджыкска-афганскай граніцы дыктуе неабходнасць правядзення неадкладных мерапрыемстваў, накіраваных на тэхнічнае ўмацаванне і абсталяванне мяжы і забеспячэнне частак ваеннай тэхнікай".

Краіны па выніках саміту прынялі заяву па сітуацыі ў Сірыі, падкрэсліўшы неабходнасць мірнага ўрэгулявання канфлікту і недапушчальнасці знешняй агрэсіі. У сумеснай заяве адзначана, што дзяржавы-члены АДКБ падтрымліваюць намаганні па скліканні міжнароднай канферэнцыі па Сірыі "Жэнева-2", выступаюць за больш хуткае пераадоленне крызісу "самімі сірыйцамі пры захаванні суверэнітэту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, спыненне гвалту ў гэтай краіне, запуск шырокага палітычнага дыялогу паміж уладай і апазіцыяй без папярэдніх умоў на аснове Жэнеўскага камюніке ад 30 чэрвеня 2012 года".

На саміце было прынята рашэнне, што старшынства ў АДКБ пераходзіць ад Кыргызстана да Расіі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040