Група экспертаў ААН па хімічный зброі вернецца ў Сірыю для завяршэння расследавання
  2013-09-25 10:52:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група экспертаў ААН па хімічнай зброі вернецца ў Сірыю 25 верасня, працягнуўшы расследаванне фактаў прымянення на тэрыторыі краіны атрутных рэчываў. Пра гэта паведаміла ў аўторак канцылярыя прэс - сакратара Генеральнага сакратара ААН.

24 верасня канцылярыя распаўсюдзіла прэс -рэліз , паведаміўшы , што група інспектараў на чале са шведскім навукоўцам Оке Сельстромам у сераду прыбудзе ў Сірыю з тым , каб завяршыць працэс расследавання факту магчымых нападаў з прымяненнем хімічнай зброі ў некаторых раёнах Сірыі, у тым ліку - у раёне Хан аль - Асаль мухафаз Алепа .

У дакуменце таксама адзначаецца , што ў цяперашні час Арганізацыя па забароне хімічнай зброі яшчэ не ажыццяўляе абмену інфармацыяй з адпаведнай кампетэнтнай групай ААН. Інспектаванне і знішчэнне хімічнай зброі Сірыі - абавязак АЗХЗ , інспектары ж міжнароднай супольнасці адказваюць за працэс расследавання ў сувязі з абвінавачваннямі ў выкарыстанні атрутных рэчываў.

16 верасня ААН абнародавала даклад групы па хімічнай зброі , пацвердзіўшы , што 21 жніўня ў прыгарадзе Дамаска Усходняй Гуце ў буйных маштабах ўжывалася хімічная зброя. У дакуменце не гаворыцца , хто менавіта з канфліктуючых бакоў яе прымяніў. Міжнародная супольнасць заявіла, што група інспектараў вернецца ў Сірыю для завяршэння расследавання. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040