Згодна з апошняй інфармацыяй Хайнаньскага цэнтра выратавання на моры, сёння па стане на 14 гадзін выратавальнікам удалося выратаваць 14 рыбакоў, якія прапалі без вестак у марской акваторыі архіпелага Сіша ў выніку ўдару тайфуну "Вуціп", яшчэ двое былі знойдзеныя мёртвымі, пошук астатніх 58 знікнуўшых рыбакоў працягваецца.
Для іх выратавання прыцягнуты 22 плаўсродкі і 4 самалёты. Выратавальную аперацыю ўскладняюць ўмовы надвор'я: у гэтым рэгіёне бушуе вецер сілай 6 - 7 балаў , вышыня хваляў дасягае 2 - 3 метраў.
Пад уплывам 21-га па ліку за гэты год тайфуну "Вуціп" увечары 29 верасня 5 рыбалоўчых судоў горада Тайшань правінцыі Гуандун /Паўднёвы Кітай/ сутыкнуліся са стыхіяй ў марской акваторыі архіпелага Сіша . Як стала вядома, падчас здарэння сіла ветру на моры складала 14 балаў. -0 -