Канферэнцыя арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва на ўзроўні міністраў адкрылася на інданэзійскім востраве Балі.
На цырымоніі адкрыцця міністр замежных спраў Інданезіі Марці Наталегава адзначыў, што ён задаволены работай па рэалізацыі ў рамках АЦЭС буйнамаштабных праектаў, якія забяспечваюць пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцяў рэгіёна, і выказаў упэўненасць, што гэтыя праекты закліканы ў далейшым умацаваць супрацоўніцтва паміж членамі АЦЭС і садзейнічаць рэгіянальнай інтэграцыі.
Канферэнцыя працягнецца 2 дні. - Р -