Паспяхова завяршыўшы дзяржаўны візіт у Малайзію, старшыня КНР Сі Цзіньпін ў суботу ў другой палове дня адбыў з гэтай краіны на інданезійскі востраў Балі для ўдзелу ў 21-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС.
У час знаходжання ў Малайзіі Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Наджыбам Разакам. Кіраўнікі дзвюх краін высока ацанілі вынікі кітайска-малазійскага супрацоўніцтва, правялі грунтоўны абмен меркаваннямі па пытаннях садзейнічання двухбаковым адносінам, дасягнулі кансенсусу па шырокім коле пытанняў. Пасля завяршэння перамоў яны таксама прысутнічалі на цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве. - Р -