Завяршылася нарада АЦЭС на ўзроўні міністраў
  2013-10-06 14:52:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На інданезійскім востраве Балі завяршыла сваю работу нарада АЦЭС на ўзроўні міністраў. Міністр гандлю Інданезіі Гіта Вірджаван, які старшынстваваў на гэтым форуме, заявіў, што захаванне тэндэнцыі да эканамічнага росту ў краінах, якія развіваюцца, мае надзвычай важнае значэнне; ключом да змякчэння ціску з боку глабальнага эканамічнага спаду з'яўляецца наладжванне больш цеснага супрацоўніцтва паміж членамі АЦЭС.

Г.Вірджаван сказаў СМІ пасля нарады, што ўдзельнікі форуму дамовіліся актывізаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва і павялічыць узаемныя інвестыцыі. Захаванне краінамі, якія развіваюцца, эканамічнай дынамікі можа кампенсаваць слабы рост развітых эканамічных суб'ектаў, што мае вельмі важнае значэнне для глабальнай эканомікі і развіцця АЦЭС.

Кіраўнік МЗС Інданезіі Марці Наталегава, які сумесна з Г.Вірджаванам старшынстваваў на нарадзе, адзначыў, што на гэтым форуме распрацаваны дакументы аб паступальным развіцці, выкарыстанні энерганосьбітаў, барацьбе з карупцыяй і стварэнні празрыстага рэжыму. Гэтыя дакументы будуць прадстаўлены на разгляд удзельнікаў 21-й нефармальнай сустрэчы лідараў АЦЭС.

Нарада працягвалася два дні. Яе асноўная мэта – ацэнка зрухаў, дасягнутых падчас стварэння членамі АЦЭС больш дынамічнага АЦР.

На форуме прысутнічаў намеснік міністра замежных спраў Кітая Лі Баадун. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040